У цэнтры Бярэсця паставілі помнік вялізнаму гузіку
5- 26.07.2025, 16:05
- 3,246
Гэта сімвал шчасця ад гарадскога ліхтаршчыка.
Самы папулярны чалавек у горадзе - ліхтаршчык. Самая папулярная рэч на яго кіцелі - гузік, піша “Вечерний Брест”.
За некалькі гадоў службы ліхтаршчыку давялося памяняць некалькі гузікаў, бо яны хутка псаваліся і губляліся. Справа ў тым, што гузік берасцейскага ліхтаршчыка павінен прыносіць людзям шчасце.

Віктар Кірысюк ужо 16 гадоў запальвае ліхтары ў Бярэсці.

Паводле прапановы самога ліхтаршчыка з нержавеючай сталі зрабілі вялізны гузік дыяметрам 3 метры 40 сантыметраў і вагой больш за тону. Гузік "на шчасце" з'явіўся ў горадзе на скрыжаванні вуліц Савецкай і Дзяржынскага.
Першымі дакрануцца да гузіка і загадаць жаданне змаглі берасцейкія маладыя. Дарэчы, сёння ў горадзе 31 пара бярэ шлюб.