19 снежня 2025, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мічыгане мужчына напаў з нажом на людзей у супермаркеце

4
У Мічыгане мужчына напаў з нажом на людзей у супермаркеце
Фота: AP

Звыш 10 параненых.

У амерыканскім горадзе Траверс-Сіці, штат Мічыган, мужчына напаў на людзей з нажом у супермаркеце Walmart. Мінімум 11 чалавек атрымалі раненні.

Пра гэта паведамляе CNN.

Удакладняецца, што нападнік карстаўся зброяй, падобнай да сцізорыка.

Са слоў шэрыфа акругі Гранд-Траверс Майкла Шы, 42-гадовы падазраваны - жыхар Мічыгана - быў затрыманы. Паводле папярэдніх звестак, у яго не было суўдзельнікаў.

«Там няма ніякай інфармацыі, якая паказвае на наяўнасць іншых падазраваныхю», сказаў Шы.

Шэрыф таксама адзначыў, што траім пацярпелым спатрэбілася аперацыя. Інфармацыя пра стан іншых параненых пакуль не выдаецца. Шасцёра з пацярпелых - мужчына і пяць жанчын.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках