Атака дронаў паралізавала аэрапорт «Пулкава» ў Ленінградскай вобласці РФ
5- 27.07.2025, 14:49
- 36,826
Затрыманыя амаль 100 рэйсаў.
У Расеі праз пагрозу нападаў БпЛА 27 ліпеня ўводзілі план «Дыван» у Ленінградскай вобласці. У аэрапорце «Пулкава» не прымалі і не выпускалі самалёты, піша OBOZ.UA.
Затрыманыя былі больш за сотню рэйсаў. Пра гэта паведамлялі ў «Расавіяцыі» і ў расейскіх СМІ.
Што вядома
Аб увядзенні абмежаванняў у «Пулкаве» ў прэс-службе аэрапорта абвясцілі а 07:29.
«Уведзеныя часовыя абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў. Абмежаванні патрэбныя для гарантавання бяспекі палётаў», – абвяшчала паведамленне.

У «Расавіяцыі» ўдакладнілі: прычынай абмежаванняў стала «пагроза нападаў БпЛА»: у гэты час жыхары Ленінградскай вобласці скардзіліся на «гукі выбухаў у небе» і паведамлялі пра працу СПА.
Расейскія прапагандысты скрупулёзна падлічвалі колькасць затрыманых вылетаў/пасадак: паводле звестак аднаго з расейскіх СМІ, абмежаванні прывялі да затрымання больш як 100 рэйсаў.
На 11:00 у «Пулкаве» сцвярджалі, што на запасныя аэрадромы накіравана 22 рэйсы, 57 затрыманыя на вылет.

«У тэрмінале прыпыненая рэгістрацыі на рэйсы, абмежаваны праход пасажыраў у чыстую зону. У сувязі з гэтым, пераканаўча просім пасажыраў скасаваных рэйсаў, а таксама тых, хто сустракае і праводзіць, пакінуць будынак аэравакзала «Пулкава», – заявілі ў адміністрацыі аэрапорта.
А ўжо праз 5 хвілін у «Расавіяцыі» заявілі аб зняцці абмежаванняў.
Акрамя Ленінградскай вобласці, план «Дыван» гэтай раніцай абвяшчалі ў
