19 снежня 2025, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хабар ці не: ці можна дзякаваць за паслугу шакаладам?

13
Хабар ці не: ці можна дзякаваць за паслугу шакаладам?

Юрыстка патлумачыла.

Ці можа шакалад для лекара быць хабарам і што пагражае дарыльшчыку і атрымальніку, выданню Tochka.by расказала адвакатка Менскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Любавіцкая.

Што з’яўляецца хабарам?

Як расказала Аляксандра Любавіцкая, хабар - гэта калі чыноўнік атрымлівае грошы, падарункі ці іншыя выгады для сябе ці сваіх блізкіх у абмен на паслугі: напрыклад, за заступніцтва, патрэбнае развязанне пытання або дзеянне (ці бяздзейнасць), якое ён можа зрабіць, скарыстаўшыся з сваёй пасады.

Прасцей кажучы, калі нехта дае нешта каштоўнае, каб паўплываць на службовую асобу — гэта і ёсць хабар.

Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае пакаранне не толькі тых, хто бяруць хабар, але і тых, хто дае, а таксама для пасярэднікаў.

Нават калі чалавек не з'яўляецца службовай асобай, але працуе ў дзяржоргане ці іншай дзяржарганізацыі і атрымлівае "падзяку" за свае дзеянні (напрыклад, урач, настаўнік, супрацоўнік МРЭА), гэта таксама злачынства, удакладняе юрыстка.

Так, за незаконную ўзнагароду (арт. 433 КК) пагражае да 8 гадоў турмы (са штрафам ці без), таксама магчымая забарона працаваць на пэўных пасадах.

Хабарам можа быць прызнаны нават сімвалічны падарунак. Напрыклад, бутэлька віна, каробка цукерак або шакалад, калі іх перадаюць службовай асобе або работніку дзяржоргана з мэтай паўплываць на оазвязанне якога-небудзь пытання.

- Згодна з заканадаўствам, любыя матэрыяльныя каштоўнасці або маёмасныя выгады, незалежна ад іх кошту (прадукты харчавання, алкаголь, шакалад і г.д.), могуць быць прызнаныя хабарам або незаконнай узнагародай, калі яны перадаюцца за дзеянні (або бяздзеянне) у інтарэсах таго, хто дае, - падкрэслівае спецыялістка.

Якое пагражае пакаранне?

Калі чыноўнік бярэ хабар - яму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі, канфіскацыя маёмасці, штраф і забарона працаваць на дзяржпасадах.

Той, хто дае хабар, таксама рызыкуе - за гэта можна атрымаць да 10 гадоў пазбаўлення волі, са штрафам або без яго.

Пасярэдніцтва караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 7 гадоў са штрафам ці без яно.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках