19 снежня 2025, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі абмеркаваў з Макронам прапанову аб сустрэчы з Пуціным у жніўні

Зяленскі абмеркаваў з Макронам прапанову аб сустрэчы з Пуціным у жніўні

Лідары Украіны і Францыі правялі тэлефонную размову.

Прэзідэнты Украіны і Францыі Уладзімір Зяленскі і Эманюэль Макрон 27 ліпеня пагаварылі па тэлефоне. Украінскі лідар расказаў, што яны абмеркавалі вынікі трэцяга раўнда перамоваў Масквы і Кіева ў Стамбуле, які прайшоў 23 ліпеня.

“Чакаем адказу наконт нашай прапановы правесці сустрэчу на самым высокім узроўні да канца жніўня. На ёй абавязкова павінны прысутнічаць прадстаўнікі Еўропы”, - расказаўў Зяленскі ў тэлеграм-канале.

Акрамя таго, Зяленскі і Макрон абмеркавалі вайсковую дапамогу Украіне ад Францыі, прынамсі, пастаўкі дадатковых ракет для зенітна-ракетных комплексаў SAMP / T і Crotale, а таксама фінансаванне вытворчасці ўкраінскіх дронаў.

“Я пацвердзіў падтрымку Францыі: мы працягнем павялічваць дапамогу Украіне і ўзмоцнім ціск на Расею. Расея павінна нарэшце пагадзіцца на спыненне агню, якое адкрые шлях да перамоваў аб трывалым і доўгатэрміновым міры з удзелам еўрапейцаў”, - напісаў Макрон у X.

Таксама прэзідэнты абмеркавалі еўраінтэграцыйны шлях Украіны. Са слоў Зяленскага, яны дамовіліся развяаць пытанні, якія "дазволяць адкрыць першы перагаворны кластар найбліжэйшым часам". Цяпер Украіна і Малдова маюць статус кандыдатаў на сяброўства ў ЕЗ.

Макрон адзначыў, што ў гэтым кантэксце падкрэсліў важнасць барацьбы з карупцыяй, "якая вядзецца незалежнымі і цалкам эфектыўнымі інстытутамі". Зяленскі заявіў, што “антыкарупцыйная інфраструктура” Украіны “цалкам функцыянуе”. Ён дадаў, што законапраект, які ён унёс у Раду 24 ліпеня, "гарантуе незалежнасць і эфектыўнасць антыкарупцыйных органаў і прадухіляе расейскі ўплыў на іх".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках