19 снежня 2025, Пятніца, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Асіповіцкім раёне мужчына катаў людзей па вадзе, прычапіўшы цюбінг да гідраскутара

7
У Асіповіцкім раёне мужчына катаў людзей па вадзе, прычапіўшы цюбінг да гідраскутара
Ілюстрацыйны здымак

Усё скончылася трагічна.

У Асіповіцкім раёне 26 ліпеня адбыўся трагічны выпадак на вадзе - чалавек загінуў. Пра гэта паведаміла прэс-служба следчага камітэта.

33-гадовы мужчына катаўся на гідраскутары і цягнуў за сабой цюбінг з двума чалавекамі. Падчас рэзкага манеўру цюбінг стукнуўся аб пірс. 38-гадовая жанчына і 45-гадовы мужчына, якія знаходзіліся на ім, атрымалі цяжкія траўмы.

Відавочцы дапамаглі пацярпелым выбрацца з вады і выклікалі хуткую. Абодвух шпіталізавалі. Мужчына неўзабаве памёр у шпіталі.

Супраць кіроўцы гідраскутара распачалі крымінальную справу за парушэнне правіл, якое пацягнула смерць праз неасцярожнасць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках