19 снежня 2025, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля Слуцка сутыкнуліся адразу сем аўтамабіляў

3
Ля Слуцка сутыкнуліся адразу сем аўтамабіляў

Здымак.

На аўтадарозе Слуцк - Кірава - Вялікі Быкаў - Малы Быкаў 26 ліпеня здарылася вялікая аварыя. Сутыкнуліся дзве машыны, па інерцыі зачапіла яшчэ пяць.

Паводле інфармацыі ДАІ, 32-гадовая кіроўца Land Rover ехала ў кірунку Слуцка і не справілася з кіраваннем аўта. Паводле папярэдніх звестак, была няспраўная тармазная сістэма.

Гэтая машына ўрэзалася ў Subaru, што рухалая наперадзе, за рулём была 36-гадовая кіроўца.

Аўта па інэрцыі выехала на сустрэчную, дзе сутыкнулася з Jaguar XJ, BMW 525 iA і BMW 530 Е, яны знаходзіліся ў левай частцы дарогі.

У гэты час Land Rover працягнуў рух і наехаў на Volkswagen Golf і BMW X6M. Таксама пад колы трапілі пешаходы, якія ішлі побач.

Дзяўчаты 23 і 18 гадоў атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках