19 снежня 2025, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Чарнігаўшчыне памёр аграрый, які пабудаваў сабе мармурова-залаты маўзалей

29
На Чарнігаўшчыне памёр аграрый, які пабудаваў сабе мармурова-залаты маўзалей
Леанід Якавішын

За аснову для свайго маўзалея ён узяў маўзалей Напалеона I Банапарта.

У Чарнігаўскай вобласці памёр вядомы аграрый Леанід Якавішын - гендырэктар аграхолдынга “Зямля і Воля” і Герой Украіны, які загадзя пабудаваў для сябе дарагі маўзалей. Пра гэта 27 ліпеня паведаміла мясцовае выданне Cheline са спасылкай на прадстаўнікоў Бабравіцкай абшчыны.

"Леанід Рыгоравіч усё сваё жыццё прысвяціў роднай зямлі, развіццю сельскай гаспадаркі, умацаванню эканомікі Бабровіцкага раёна і Украіны", - паведамляецца ў некралогу.

Якавішын стаў вядомы ў 2021 годзе пасля выхаду рэпартажу "Суспільного", у якім паведамлялі, што ён у Чарнігаўскай вобласці пабудаваў сабе маўзалей. Падчас будаўніцтва і ўладкавання будынка выкарыстоўвалі мармур і золата.

Са слоў аграрыя, маўзалей будзе адкрыты для наведвальнікаў пасля смерці фермера.

“Маўзалей будзе адчынены штодня з 10 да 17 гадзін, акрамя выходных. Гэта калі я ўжо буду ў раі”, - казаў Якавішын.

Ён сцвярджаў, што за аснову для свайго маўзалея узяў маўзалей Напалеона I Банапарта, але, са слоў Якавішына, будынак французскага імператара "бяднейшы".

Як паведамлялі журналісты, унутры маўзалея Якавішына — копіі вітражоў са старажытнага нямецкага храма.

Пасярэдзіне маўзалея ўсталяваны саркафаг. У будынку таксама будуць знаходзіцца пазалочаныя скульптуры Якавішына ў розныя гады жыцця - у 20, 40, 60 і 80 гадоў.

У ранейшых інтэрв'ю аграрый сцвярджаў, што на будаўніцтва спатрэбілася 10 гадоў і 3 млн. даляраў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках