Украінцы ўзялі ў палон расейскага акупанта без бою
- 27.07.2025, 20:23
- 8,020
Жаўнер УСУ падзяліўся нестандартнай гісторыяй.
Акупант, які хаваўся, калізабілі ягонага напарніка, здаўся ўкраінскім абаронцам без адзінага стрэлу. Байцы 63-й брыгады прымянілі нестандартны падыход.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на 63-ю асобную механізаваную брыгаду.
Жаўнер 106-га батальёна 63-й брыгады з псеўданімам "Дзікі" расказаў, як яны прымусілі акупанта здацца ў палон з дапамогай дрона.
Паводле яго слоў, усё пачалося раніцай, калі напарнік "Дзікага" пачуў рух і варожыя галасы. Той адразу зрэагаваў - схапіў аўтамат і кінуўся на пазіцыю.
Прасоўваючыся па акопе, “Дзікі” пачуў кашаль недзе над сабой. Падняў галаву і заўважыў падазроны рух, імгненна адкрыў агонь і забіў ворага.
Пасля вайскоўцы зразумелі, што недзе побач ёсць яшчэ адзін акупант.
“Мы пачалі яго шукаць, шукалі, не змаглі знайсці. Проста ўсю тэрыторыю абышлі, і ўсё, і стралялі, і крычалі яму, каб здаваўся», - растлумачыў вайсковец.
Каб не рызыкаваць асабовым складам, было прынятае нестандартнае рашэнне.
“Камандзір пастанавіў выклікаць дрон з гучнагаварыцелем і прапанаваць (ворагу, - рэд.) здацца. Дрон палятаў, і (акупант, - рэд.), адпаведна, выйшаў на тэрыторыю з паднятымі рукамі», - распавядае "Дзікі".
Палоннага, які быў паранены , завялі ва ўкрыцце і аказалі дапамогу.