Пад Іванавым перавярнулася маршрутка
2- 27.07.2025, 20:39
- 4,206
Сем чалавек у бальніцы.
Кіроўца мікрааўтобуса не справіўся з кіраваннем падчас абгону.
Сёння амаль а 15.10 у Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам маршрутнага таксі, паведамляе афіцыйны канал МУС Беларусі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 47-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes, які выконваў рэйс Іванава — Гародня, не справіўся з кіраваннем падчас абгону на 465-м кіламетры аўтадарогі М-10 "Мяжа РФ — Гомель — Кобрын".
Маршрутка з'ехала ў левы кювет і перавярнулася.
У выніку здарэння сем пасажыраў былі дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову дзеля праверкі стану здароўя. Пра ступень цяжкасці іх траўм пакуль не паведамляецца.
На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

