Дзень ВМФ РФ абярнуўся ганьбай
35- 28.07.2025, 14:13
- 45,842
Пуцін хаваўся ў двары Адміралцейства.
Традыцыйна ў Расіі Дзень вайсковага марскога флоту, які выпадае на 27 ліпеня, адзначаўся парадамі ад Калінінграда да Находкі, салютамі, масавымі гуляннямі і канцэртамі вайсковых аркестраў.
На чацвёртым годзе вялікай вайны, з практычна знішчаным Чарнаморскім флотам, святкаванне скацілася да сціплых мерапрыемстваў, далей ад мора і людзей.
Паказу караблёў не было. Мабыць, праз боязь украінскіх марскіх дронаў. Дзень ВМФ у Пецярбургу, дзе прысутнічаў Пуцін, правялі на заднім двары Адміралцейства.
За час вайны ва Украіне Расея страціла флагман ЧФ ракетны крэйсер «Масква», вялікія дэсантныя караблі «Цэзар Кунікаў», «Саратаў», «Новачаркаск»,і «Аленегорскі гарняк», фрэгаты «Адмірал Эсэн», «Адмірал Макараў», «Адмірал Грыгаровіч».
Флагман Паўночнага флоту і адзіны расейскі авіяносец «Адмірал Кузняцоў» пасля 7 гадоў беспаспяховага рамонту будзе ўтылізаваны альбо прададзены (на металалом).
Какой позор. День ВМФ вместо Невы, множества красивых и грозных кораблей, проводят на заднем дворе Адмиралтейства. Что может быть красноречивее краха всей политики Путина? Худшего позора не придумать. pic.twitter.com/1ORjNN319X
— ⭐️Oles Filonenko⭐️ (@FilonenkoOles) July 27, 2025