15 снежня 2025, панядзелак, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шакавальныя лічбы: улады фальсіфікуюць звесткі пра інфляцыі

6
Шакавальныя лічбы: улады фальсіфікуюць звесткі пра інфляцыі

Што напраўду адбываецца ў крамах.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, рост заробкаў значна абганяе рост коштаў. Калі схадзіць у краму, паверыць у гэта цяжка. «Белсат» праверыў, як за год змяніліся кошты ў папулярнай онлайн-краме, «накупіўшы» выпадковы набор прадуктаў.

Афіцыйна рост коштаў у Беларусі такі: у чэрвені 2025 года да чэрвеня 2024-га – плюс 7,3%, у тым ліку на харчовыя тавары – плюс 10,5 %, на нехарчовыя – плюс 3,2%, на паслугі – плюс 7,1%. Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця гавораць, да канца года цэны ў Беларусі будуць расці яшчэ хутчэй.

Але беларусы нярэдка заўважаюць, што кошты ў крамах растуць хутчэй, чым у афіцыйнай статыстыцы. «Белстат» тлумачыць, чаму так выходзіць: індэкс спажывецкіх коштаў - сярэдняя велічыня, якая ўлічвае змены пэўнага фіксаванага набору тавараў і паслуг у краіне (для аналізу бяруць з паўтысячы пазіцый), а людзі адчуваюць «персанальную інфляцыю» свайго набору прадуктаў для патрэб сваёй сям'і ў сваёй лакацыі.

І ўсё ж, калі схадзіць у краму год таму і сёння, якая будзе розніца коштаў?

Для экспэрыменту возьмем папулярны беларускі онлайн-сэрвіс дастаўкі прадуктаў: галоўную старонку сёння і архіўную копію гэтай старонкі год таму.

На галоўнай старонцы гэтага сайта ёсць мноства рэкамендаваных тавараў: адны проста папулярныя, другія на акцыі, трэція – «улюбёныя» складальнікамі галоўнай старонкі. Назбіраем кошык тавараў з леташняй галоўнай старонкі, узяўшы цэны тавараў без уліку акцый, і параўнаем з сённяшнімі цэнамі на тыя ж тавары на тым жа сайце. Тавары аднолькавага тыпу адкінем: нам не трэба аж тры віды пральнага парашка, досыць аднаго. Некаторыя тавары зніклі з продажу - знойдзем самыя блізкія да іх, якія прадаюцца цяпер. Калі не знаходзяцца (як у выпадку з італьянскай макаронай), то выкідаем з кошыка.

Атрымліваем кошык з 34 практычна выпадковых тавараў - прадуктаў харчавання і сродкаў гігіены. Вядома, гэта не ўсёабдымны спіс усіх магчымых тавараў і не сярэднестатыстычны набор тавараў для сям'і на тыдзень. Але такі набор цалкам мог бы набраць звычайны беларус, які паехаў у гіпермаркет на вялікія закупы на тыдзень, маючы дома не зусім пустую лядоўню.

Маем вось што. Цэны на наш кошык выраслі аж на 22,1% за год! Тое, што каштавала год таму 348,77 рубля, цяпер каштуе 426,01!

Але цана на чарэшню нейкая фантастычная: на Камароўскім рынку ў Менску можна і па 17 купіць. Адкінем чарэшню - атрымаем рост коштаў на 15,7%. І ікра неяк страшна падаражэла - калі адкінуць яшчэ і яе, гадавы рост коштаў складзе ўжо 13,8%. Калі адкінуць яшчэ і парашок - 11,7%. Выходзіць, можна наблізіцца да лічбаў «Белстата», калі падбіраць прадукты, якія не занадта моцна падаражэлі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках