19 снежня 2025, Пятніца, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна затрымала агента беларускага КДБ

24
Украіна затрымала агента беларускага КДБ

Ён віжаваў за вайсковымі эшалонамі.

Контрвыведка Службы бяспекі Украіны сарвала спробу беларускіх спецслужбаў атрымаць выведныя звесткі аб абароне Паўночнага памежжа краіны.

Пра гэта паведамляе Служба бяспекі Украіны.

На Валыні быў затрыманы 24-гадовы мясцовы беспрацоўны, які на заданне КДБ Беларусі сачыў за пазіцыямі ўкраінскіх вайскоўцаў.

Агент шукаў "лёгкія грошы" праз тэлеграм-каналы і пагадзіўся на супрацоўніцтва з беларускімі спецслужбамі.

Сярод яго задач было назіранне за блок-пастамі, умацаванымі раёнамі, а таксама выяўленне руху вайсковых эшалонаў на мясцовых чыгунках і транзітных станцыях.

Для збору інфармацыі агент абыходзіў тэрыторыі, фіксаваў фартыфікацыйныя збудаванні і абазначаў іх каардынаты на Google-картах.

СБУ задакументавала злачынную дзейнасць, правяла спецаперацыю і затрымала зламысніка на месцы жыхарства.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках