У Маскоўскім «Шарамеццеве» здарыўся калапс
23- 28.07.2025, 13:16
- 25,866
Тысячы пасажыраў захраслі ў тэрміналах.
У адным з асноўных аэрапортаў Расеі – «Шарамеццева» – відавочна, праз хакерскую атаку адбыўся калапс. Тысячы пасажыраў захраслі ў тэрміналах праз скасаванне і перанос рэйсаў.
Як піша Baza, раніцай 28 ліпеня сотні пасажыраў аэракампаніі «Аэрафлот» апынуліся закрытымі ў аэрапорце «Шарамеццева». Частка рэйсаў скасаваная, частка - перанесеная. Са слоў відавочцаў, пасля некалькіх гадзін чакання не пасажыры надумалі пакінуць аэрапорт, аднак і тут узніклі цяжкасці — у праходзе ўтварыўся затор, прыйшлося стаяць у чарзе.
«У «Шарамеццева» зноў калапс — дзясяткі рэйсаў «Аэрафлота» скасаваныя або затрыманыя, а пасажыры стаяць у чарзе, каб проста выйсці з аэрапорта. У авіякампаніі заявілі пра збоі ў працы сэрвісаў», — сказана ў паведамленні.
Паводле звестак СМІ, збой нібыта звязаны з маштабнай хакерскай атакай. Адпаведную заяву зрабілі ўдзельнікі з груповак Silent Crow і «Кіберпартызаны BY». Яны сцвярджаюць, што знішчылі IT-інфраструктуру авіякампаніі «Аэрафлот».
«Яны праводзілі аперацыю на працягу года і за гэты час праніклі ў карпаратыўную сетку, змаглі атрымаць доступ да масіву звестак гісторыі пералётаў і сістэм кантролю за персаналам, а таксама да запісаў тэлефонных размоў унутры кампаніі. Таксама яны сцвярджаюць, што ім удалося знішчыць каля 7000 фізічных і віртуальных сервераў», — адзначае Baza.
У сваю чаргу авіякампанія заявіла аб збоі ў працы інфармацыйных сістэм, што прывяло да некарэктнай працы сэрвісаў.
У сваю чаргу авіякампанія заявіла аб збоі ў працы інфармацыйных сістэм, што прывяло да некарэктнай працы сэрвісаў.