19 снежня 2025, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўская «эліта» пакінула Расею

19
Крамлёўская «эліта» пакінула Расею

Многія адпачываюць у краінах NATO.

Расейскія алігархі і палітыкі з вышэйшага эшалона ўсё часцей сталі выбіраць для сваіх падарожжаў Кітай і Турцыю, заўважыў «Можем объяснить». Некаторыя з іх з пачатку лета зляталі туды больш за дзясятак разоў, вынікае са звестак сэрвісу Flightradar.

Дзмітрый Мядзведзеў. Бізнэс-джэт, якім карыстаецца былы прэзідэнт РФ і ягоная жонка Святлана, з пачатку лета двойчы лётаў у Турцыю — краіну NATO. Самалёт Bombardier Global 5000 з бартавым нумарам RA-67226 прылятаў у Стамбул 17 чэрвеня і 5 ліпеня. У першы дзень лета самалёт Мядзведзева таксама прызямліўся ў Досе (Катар).

Дзяніс Мантураў. Турцыю ва ўмовах заходніх санкцый палюбіў і першы намеснік старшыні ўрада, якому Яўген Прыгожын дзякаваў за пастаўку зброі «ПВК Вагнер». Яго Sukhoi Superjet 100 (бартавы нумар RA-89053) за лета аж 13 разоў лётаў у гэтую краіну. Борт Мантурава пабываў у Даламане, Бодруме, Анталія Стамбуле.

Леанід Міхельсон. Старшыня ўправы «Новатэк» (адной з кампаній сяброў Пуціна) падарожнічае па замежжы часцей, чым па Расеі. Ягоны самалёт Gulfstream G550 з бартавым нумарам RA-10208 з пачатку лета лётаў на Мальдывы, Сейшэлы, Мадагаскар, у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Турцыю. Прычым, у Турцыі ён пабываў чатыры разы: джэт прызямляўся ў Бодруме, Анталіі і двойчы — у Стамбуле.

Ігар Шувалаў. Самалёт кіраўніка ВЭБ. РФ за час летніх вакацый паспеў наведацца ў кітайскія Хэфэй і Пекін — гэта здарылася 10 чэрвеня. Увесь астатні час яго Bombardier Global 6000 з бартавым нумарам RA-67777 праводзіў у Расеі. Зрэшты, з пачатку 2025-га самалёт Шувалава тройчы лётаў у Дубай.

Аляксей Мардашоў. Кітай выбіраюць для адпачынку і некаторыя алігархі. Цэлы тыдзень у Паднябеснай мог правесці ўладальнік «Северсталі» Аляксей Мардашоў - яго Bombardier Global Express з нумарам RA-67160 знаходзіўся ў Шэньчжэне з 28 чэрвеня да 5 ліпеня.

Алег Дзерыпаска. Мільярдэр лётае на самалёце Dassault Falcon 7X з бартавым нумарам RA-09618. 13 ліпеня борт прызямліўся ў Пекіне і знаходзіўся там наступныя тры дні.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках