19 снежня 2025, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Новы ультыматум Пуціну - 10-12 дзён

48
Трамп: Новы ультыматум Пуціну - 10-12 дзён

Трыванне прэзідэнта ЗША вычарпанае.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дае Расеі ад 10 да 12 дзён, каб спыніць уварванне ва Украіну. "Мы проста не бачым ніякага прагрэсу", - сказаў ён, дадаўшы, што цярпенне ЗША на зыходзе, піша The New York Times (пераклад - сайт Charter97.org).

Раней у гэтым месяцы Трамп ужо папярэджваў Маскву, што ўвядзе новы раўнд санкцый, калі мірнае пагадненне не будзе дасягнутае цягам 50 дзён. Цяпер, са слоў прэзідэнта, тэрмін скарочаны: «Мы далі дастаткова часу. Далей - смелыя дзеянні».

Белы дом разглядае новыя санкцыі, уключаючы абмежаванні супраць расейскіх банкаў, тэхналогій і экспарту нафты. ЗША таксама вядуць кансультацыі з хаўруснікамі з нагоды магчымых крокаў. Белы дом можа ўвесці велізарныя тарыфы для пакупнікоў расейскай нафты.

У Кіеве станоўча ўспрынялі заяву Трампа, спадзеючыся, што ціск дапаможа паскорыць заканчэнне канфлікту. У Маскве пакуль не далі афіцыйнага адказу.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках