Якое надвор'е чакае беларусаў да канца ліпеня
3- 28.07.2025, 17:25
- 3,056
Прагноз на 29-31 ліпеня.
29 ліпеня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць маларухомыя атмасферныя франты. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, навальніцы, месцамі залевы. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, пры навальніцах парывісты, у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +16..+21°С, максімальная ўдзень ад + 20°С па паўднёвым захадзе да +32°С па ўсходзе. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
30 ліпеня надвор'е будзе вызначаць цыклон, цэнтр якога перамесціцца з тэрыторыі Украіны на Беларусь. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, у заходніх і цэнтральных раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы, удзень магчымы град. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, пры навальніцах парывісты, месцамі да моцнага. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +13..+20°С, максімальная ўдзень ад + 15°С па захадзе да +29°С па поўначы.
31 ліпеня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона, цэнтр якога перамесціцца з Беларусі на Балтыйскае мора. Захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы ад + 11°C па паўднёвым захадзе да +19°C па паўночным усходзе, максімальная ўдзень +18..+ 23°С, месцамі, а па поўначы ў многіх раёнах +24..+27°С.