У Салігорску падлетак страціў прытомнасць пасля выкарыстання вейпа
7- 28.07.2025, 18:05
- 3,736
Гэта не першы такі выпадак у Салігорску.
У Салігорску 14-гадовы падлетак страціў прытомнасць пасля доўгага выкарыстання электроннага прыстасавання для палення, паведамілі ва УУС.
Інцыдэнт адбыўся падчас наведвання дому аднагодка. Паводле інфармацыі міліцыі, у момант здарэння побач не было дарослых.
Падлетку спатрэбілася медыцынская дапамога. Цяпер ён выпісаны з лякарні. Паводле факту здарэння праводзіцца праверка, вызначаюцца абставіны і прычыны здарэння.
Гэта не першы такі выпадак у Салігорску. Раней у лякарню была дастаўленая дзяўчынка-падлетак пасля ўжывання электронных цыгарэтаў.