19 снежня 2025, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэсі – трэці, Раналду – пяты: Хто часцей за ўсё рабіў хет-трыкі з сезону 2015/16?

Мэсі – трэці, Раналду – пяты: Хто часцей за ўсё рабіў хет-трыкі з сезону 2015/16?
РОБЕРТ ЛЕВАНДОЎСКI
ФОТА: GETTY IMAGES

Форвард «Барселоны» Левандоўскі ўзначаліў спіс.

Вядомы партал Transfermarkt апублікаваў спіс лідараў з сезону 2015/16 у колькасці хет-трыкаў у топ-5 еўрапейскіх лігах. Лідарам стаў польскі нападнік «Барселоны» Роберт Левандоўскі, які аформіў 16 хет-трыкаў у 315 матчах чэмпіянатаў.

У топ-3 таксама ўвайшлі форвард «Баварыі» Хары Кейн (335 матчаў, 14 хет-трыкаў) і нападнік «Інтэр Маямі» Ліянэль Мэсі (263 матчы, 12 хет-трыкаў).

Чацвёртым у спісе стаў форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд (164 матчы, 11 хет-трыкаў), пятым – нападнік «Аль-Наср» Крыштыяну Раналду (230 матчаў, 11 хет-трыкаў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках