19 снежня 2025, Пятніца, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль шакаваны новым ультыматумам Трампа

21
Крэмль шакаваны новым ультыматумам Трампа

Пяскоў разгубіўся, робячы заяву для СМІ.

Крэмль шакаваны нечаканай і рэзкай атакай з боку амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа. Ультыматум, у якім Трамп скараціў тэрмін для заканчэння вайны да 10-12 дзён і прыстарышыў разбуральнымі санкцыямі супраць расейскай нафты, стаў дыпламатычным ударам, да якога Масква відавочна не была гатовая, піша «Диалог.UA».

З раніцы расейскія СМІ звярнуліся па каментар да Пяскова, які вельмі акуратна падбіраў словы, імкнучыся не справакаваць новую агрэсію з боку Вашынгтона.

Невыразны адказ з Крамля

Замест звыклых пагроз і катэгарычных заяў, якія Масква звычайна раздае ў такіх выпадках, афіцыйны адказ быў на рэдкасць сціплым. Пяскоў, прэс-сакратар Пуціна, раніцай выступіў з няўцямнай і асцярожным заявай, двойчы паўтарыўшы фразу «мы прынялі да ведама», нібы разгубіўся.

Экспэрты здзіўленыя і адзначаюць, што гэта гучыць, хутчэй, як спроба не пагоршыць і не раззлаваць Трампа яшчэ больш, чым як упэўненая абарона пазіцыі. Крэмль пазбег нават намёку на агрэсіўную рыторыку. Крэмль замёр, падбіраючы варыянты адказу, звычайна Расея адказвае хамствам. Але гэтым разам цішыня, асцярожнасць, дыпламатычнае выкручванне.

Пяскоў фактычна зачытаў нейтральную мантру, некалькі разоў паўтарыўшы: «Мы прынялі да ведама...» — як быццам ад страху сказаць нешта лішняе.

Трамп зачыніў дзверы перад Пуціным

Напярэдадні Трамп, выступаючы побач з брытанскім прэм'ерам Стармерам у Шатландыі, абвясціў аб скарачэнні раней агучанага 50-дзённага тэрміну ультыматуму да 10-12 дзён.

Ён таксама падкрэсліў, што не зацікаўлены ў сустрэчы з Пуціным, намякнуўшы, што расейскі лідар выглядае нерашуча і непрыдатны для сур'ёзных перамоў.

Трамп прыстрашыў увядзеннем другасных санкцый супраць пакупнікоў расейскай нафты, у першую чаргу Індыі і Кітая, што можа пазбавіць Маскву ключавых крыніц валюты. Гэта - удар па самым хворым месцы крамлёўскай эканомікі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках