19 снежня 2025, Пятніца, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША не павінны паддавацца ядзернаму блефу Расеі

2
ЗША не павінны паддавацца ядзернаму блефу Расеі

Крэмль імкнецца перашкодзіць дапамозе Украіне.

Пасля таго як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра планы ЗША і NATO ў пастаўцы перадавога ўзбраення Украіне, Крэмль зноў звярнуўся да ядзерных пагрозаў. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў нагадаў пра дзейную ядзерную дактрыну Расеі, падкрэсліўшы, што «ўсе яе пункты прадаўжаюць ужывацца», піша National Review (пераклад – сайт Charter97.org).

Аднак, на думку аналітыкаў, такія заявы – не што іншае, як прадаўжэнне даўняй псіхалагічнай аперацыі Крамля, мэта якой – запалохаць Захад і перашкодзіць падтрымцы Украіны. Яшчэ з часоў Халоднай вайны Расея выкарыстоўвае тактыку «рэфлексіўнага кіравання», уплываючы на пастановы спаборнікаў з дапамогай інфармацыйных маніпуляцый.

Так, летась Масква змяніла ядзерную дактрыну, цяпер разглядаючы напад на хаўрусніка як напад на саму Расею. Гэта дае падставу для пагрозаў, нават калі сам удар наносіць краіна без ядзернай зброі, але з падтрымкай ЗША.

Нягледзячы на ўсе пагрозы і «чырвоныя лініі», Расея ні разу не ўжывала ядзерную зброю. Аднак адміністрацыя Байдэна, як сцвярджаецца, часта прымала гэтыя пагрозы сур'ёзна, абмяжоўваючы пастаўкі ўзбраенняў Украіне. Трамп таксама раней перасцерагаў аб рызыцы Трэцяй сусветнай вайны праз канфлікт.

Нядаўна Трамп заявіў, што пагрозы першы намеснік старшыні ваенна-прамысловай камісіі РФ Дзмітрыя Мядзведзева аб перадачы ядзернай зброі Ірану «абсурдныя», а само згадванне «ядзернай тэмы» ён назваў безадказным. Мядзведзеў хутка адступіў, заявіўшы, што ў Расеі «няма такіх планаў».

Эксперты мяркуюць, што ЗША час перастаць ставіцца да гэтага сур'ёзна і акрыта называць пагрозы Крамля блефам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках