19 снежня 2025, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя пастанавіла абараніць шампанскае і віно ад Трампа

3
Францыя пастанавіла абараніць шампанскае і віно ад Трампа

Парыж – найбуйнейшы экспарцёр алкаголю ў краіны, якія не ўваходзяць у ЕЗ.

Францыя дамагаецца, каб мыты ЗША не распаўсюджваліся на шампанскае ды іншыя віны і алкагольныя напоі, піша Financial Times. Цяпер да канца незразумела, якую менавіта прадукцыю закране стаўка 15%. Чыноўнікі ЕЗ настойваюць, што перамовы з Вашынгтонам прадаўжаюцца, у тым ліку наконт алкагольных напояў, але ў ЗША заявілі, што выключэнняў для алкагольных напояў рабіць не будуць.

Пакуль што адназначнай пазіцыі сярод еўрапейскіх чыноўнікаў няма. Супрацоўнік Міністэрства фінансаў Францыі сказаў, што Парыж мае намер дамагчыся таго, каб новая мыта не распаўсюджвалася на ўсе алкагольныя напоі. Высокапастаўлены еўрапейскі дыпламат сказаў газеце, што ў ЕЗ мяркуюць, што на моцныя напоі мыты ўведзеныя не будуць, а наконт віна вядуцца перамовы.

Францыя – найбуйнейшая экспарцёрка алкаголю ў краіны, якія не ўваходзяць у ЕЗ. У 2024 годзе краіна экспартавала на €12,1 млрд, што складае 41 адсотак ад усяго алкагольнага экспарту ЕЗ. Прыкладна трэць алкаголю, які краіна выпраўляе за межы аб'яднання, пастаўляецца ў ЗША.

Лабіяваннем выгаднай для Еўропы гандлёвай угоды, пры якой мыты на віно і моцныя напоі не ўводзіліся б, заняты Бернар Арно, уладальнік LVMH, таксама піша Financial Times (у LVMH ад каментароў адмовіліся).

Еўракамісія чакае, што дэталі пагаднення будуць адлюстраваныя ў супольнай заяве, якую плануецца выпусціць у пятніцу. У той самы дзень прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, верагодна, падпіша ўказ пра новыя мыты ў дачыненні да еўрапейскіх тавараў.

Трамп абвясціў пра новае пагадненне 27 ліпеня. Мяркуецца, што ЗША ўвядуць мыты 15% на большую частку імпарту з ЕЗ, уключаючы машыны. Брусэль для амерыканскіх тавараў зробіць стаўку нулявой. Да гэтага Трамп пагражаў увесці стаўкі памерам 30 адсоткаў на еўрапейскія тавары.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках