Украіна ўвяла санкцыі супраць «ценявога флоту» РФ
- 30.07.2025, 14:12
- 1,552
Зяленскі падпісаў закон.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб прымяненні санкцый да суднаў, якія транспартуюць, расейскую нафту і нафтапрадукты.
Адпаведная інфармацыя змяшчаецца на старонцы Вярхоўнай Рады.
Закон, падпісаны Уладзімірам Зяленскім, прадугледжвае накладанне санкцый на марскія і паветраныя судны, якія транспартуюць нафту і нафтапрадукты, перавозяць зброю і вайскоўцаў.
Дакумент уносіць змены ў Закон Украіны «аб санкцыях» псляа ўжывання санкцый да суднаў і паветраных судоў, дзейнасць якіх стварае рэальныя і патэнцыйныя пагрозы нацыянальным інтарэсам, нацыянальнай бяспецы, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.
Службе бяспекі Украіны і выведцы пастаўленая задача ўсталёўваць факты выкарыстання такіх суднаў. А ў Дзяржаўны рэестр санкцый павінна ўносіцца інфармацыя аб усіх суб'ектах, а таксама суднах і паветраных судах, у дачыненні да якіх выкарыстаныя санкцыі.