29 снежня 2025, панядзелак, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аэравыведчык раскрытыкаваў версію ўладаў пра «ўкраінскі дрон» у Менску

11
Аэравыведчык раскрытыкаваў версію ўладаў пра «ўкраінскі дрон» у Менску

Здымкі ад СК - відавочны ўкід.

Беларускі добраахвотнік-аэравыведчык з пазыўным «Крот» дапамог «Еўрарадыё» прааналізаваць фатаграфіі абломкаў беспілотніка, які днямі ўпаў у Менску.

Шруба ад аднаго беспілотніка, крыло - ад іншага

Следчы камітэт выклаў фота меркаваных абломкаў. На здымках відаць крыло, якое належыць БПЛА самалётнага тыпу - гэта значыць апаратам, якія вонкава нагадваюць самалёт з крыламі.

Беларускія сілавікі не паказвалі на паходжанне дрона. Але выклалі фота дэталі з надпісам на ўкраінскай мове «Обережно, гвинт. Рухома частина» (Асцярожна, шруба. Рухомая частка). І такія дэталі выкарыстоўваюць у іншых тыпах дронов - мультыкоптэрах, якія лётаюць за кошт вінтоў.

- Гэтыя здымкі - відавочны ўкід. Дэталь, на якой напісана «Обережно, гвинт. Рухома частина» - гэта прамень ад матора з прапелерам. Такія не ставяць на беспілотнікі самалётнага тыпу. Іх выкарыстоўваюць у звычайных дронах тыпу «Баба Яга» (нефармальная назва ўкраінскага цяжкага ўдарнага дрона), — звяртае ўвагу «Крот».

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра падзенне беспілотніка ў раёне Менскай вуліцы Матусевіча ў ноч на 29 ліпеня. Днём Следчы камітэт выклаў відэа, зробленае з камеры назірання ў двары.

На відэа бачна, што робат пачынае зніжацца, але кранае шматпавярхоўку і падае ўніз у двары дома. Дэтанацыі не было, хоць у Следчым камітэце сказалі, што беспілотнік быў нашпігаваны трацілам і металічнымі шарыкамі.

- Па гуку на відэа можна меркаваць, што беспілотнік збілі. На малюнку мы бачым, што ён падае носам уніз. Калі б у яго была баявая частка, адбыўся б выбух, — рэзюмуе «Крот».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках