У Беларусі зменяць закон аб адбітках пальцаў
6- 30.07.2025, 15:28
- 4,050
Прапануецца ўвесці дзяржаўную дактыласкапічную рэгістрацыю замежнікаў.
Улады Беларусі хочуць скарэктаваць закон аб дзяржаўнай дактыласкапіі. Пра змены ў заканадаўстве паведамілі ў тэлеграм-канале так званага Савета Рэспублікі.
Напрыклад, прапануецца ўвесці дзяржаўную дактыласкапічную рэгістрацыю замежнікаў, асоб без грамадзянства і грамадзян Беларусі на тэрыторыі краіны згодна з пералікам асоб, якія падлягаюць абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі.
Адзначаецца, што карэктаванне гэтага і іншых законаў паспрыяе забеспячэнню грамадскай і нацыянальнай бяспекі, зніжэнню крыміналізацыі, выяўленню і спыненню экстрэмізму і выяўленню асоб, якія маюць дачыненне да такой дзейнасці.