Упершыню ў гісторыі футбольны матч пакажуць у віртуальнай рэальнасці
- 30.07.2025, 15:37
- 2,104
Унікальнай стане сустрэча "Бэрнлі" супраць "Лацыё".
Англійскі "Бернлі" стане першым у свеце, хто пакажа футбольны матч у фармаце віртуальнай рэальнасці. Таварыская сустрэча з рымскім "Лацыё”, прызначаная 9 жніўня на стадыёне “Тэрф Мур”, будзе даступная фанатам ва ўсім свеце — не выходзячы з дому, яны змогуць “заняць месца” на трыбуне з дапамогай VR-гарнітуры.
Клуб супрацоўнічае з кампаніяй Rezzil, якая спецыялізуецца на тэхналогіях віртуальнай рэальнасці, каб прапанаваць унікальны “зануральны" прагляд. Гледачы атрымаюць панарамны агляд стадыёна, жывую трансляцыю і гукі трыбун у фармаце “аднакарыстальніцкага VR-вопыту”, які выключае чыннікі, якія замінаюць і максімальна набліжаныя да адчування прысутнасці.
Для прагляду неабходныя гарнітура Meta Quest і дадатак Premier League Player. Матч пачнецца а 15:00 паводле мясцовага часу.
Прэзідэнт клуба Алан Пэйс заявіў: "Гэта адлюстроўвае наш прагрэсіўны падыход да ўключэння заўзятараў і нашу прыхільнасць глабальнай аўдыторыі. Мы хочам даць прыхільнікам найлепшы досвед, і дзякуючы віртуальнай рэальнасці яны могуць апынуцца бліжэй да гульні, чым калі-небудзь”.