Эканоміка еўразоны здзівіла аналітыкаў
1- 30.07.2025, 17:47
- 2,632
ВУП вырас, нягледзячы на тарыфную вайну.
Эканоміка еўразоны паказала слабы, але станоўчы рост у другім квартале 2025 года, нягледзячы на нестабільнасць, выкліканую новым пакетам тарыфаў ЗША, які ўступіў у дзеянне 2 красавіка, піша Politico (пераклад — сайт Charter97.org).
Паводле звестак, валавы ўнутраны прадукт (ВУП) еўразоны павялічыўся на 0,1% у параўнанні з папярэднім кварталам, што крыху перасягнула чаканні аналітыкаў, прагназавалі нулявы рост.
Рост апынуўся ўмераным, але абнадзейвальным сігналам таго, што эканоміка рэгіёну пакуль вытрымлівае наступствы гандлёвай вайны, распачатай адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, а таксама карэкціроўку пасля часовага росту, выкліканага апераджальнымі закупкамі ў пачатку года.
Нямеччына і Італія, дзве ключавыя вытворчыя эканомікі зоны еўра, прадэманстравалі спад — іх ВУП знізіўся на 0,1% квартал да квартала. Старшая эканамістка Capital Economics Францыска Пальмас адзначыла, што нямецкая эканоміка фактычна вярнулася да дакавіднага ўзроўню.
«Нямеччына, магчыма, зазнае мацней за іншых ад уведзеных тарыфаў і застанецца пад ціскам да пачатку дзеяння стымулюючых мер у 2026 годзе», — падкрэсліла экспэртка.
Гішпанія працягвае вылучацца: яе эканоміка вырасла на 0,7%, што робіць яе самай хуткарослай у ЕЗ.
Стабільнасць росту, хай і сціплага, можа стаць прычынай таго, што Еўрапейскі цэнтральны банк устрымаецца ад зніжэння ключавой працэнтнай стаўкі ў верасні.
Аднак наступствы тарыфаў, уведзеных ЗША ў рамках гандлёвай угоды з Еўракамісіяй, пакуль не да канца зразумелыя - яны могуць мець прыкметны ціск на экспарт і эканоміку зоны еўра ў другой палове года.