У Жэневе дэпутаты розных краінаў арганізавалі дэмарш для кіраўніцы Рады федэрацыі РФ
32- 30.07.2025, 18:59
- 29,062
Відэа.
У час выступу кіраўніцы Рады федэрацыі Расеі Валянціны Мацвіенкі на Сусветнай канферэнцыі спікераў парламентаў у Жэневе адбыўся дэмарш. Дзясяткі дэлегацый з розных краінаў пакінулі залу на знак пратэсту супраць прадстаўніцы РФ.
Відэа дэмаршу ў Facebook апублікавала віцэ-спікерка Вярхоўнай Рады Алена Кандрацюк, якая прадстаўляе Украіну.
У апублікаваным відэа можна бачыць, як некалькі дзясяткаў чальцоў дэлегацый пакідаюць залу падчас выступу Мацвіенкі.
«Наладзілі дэмарш падчас выступу Мацвіенкі на Сусветнай канферэнцыі спікераў парламентаў у Жэневе! Я ганаруся ўсімі нашымі партнёрамі і калегамі! Гэта дэмарш супраць агрэсара, гэта вялікая падтрымка народа Украіны!» – адзначыла Кандрацюк.
Як расказала віцэ-спікерка Вярхоўнай Рады ў эфіры тэлемарафону, гэты дэмарш – гэта перш за ўсё падтрымка ўкраінскага народа.
«Гэтая паўпустая зала, у якой выступала Мацвіенка, – гэта прыкмета таго, як дэмакратычныя краіны, парламенты, сярод іншых прадстаўнічыя органы, ставяцца да краіны агрэсара», – дадала яна.