29 снежня 2025, панядзелак, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

18 краінаў ЕЗ падалі заяўкі на атрыманне 127 млрд еўраў для ўмацавання абароны

2
18 краінаў ЕЗ падалі заяўкі на атрыманне 127 млрд еўраў для ўмацавання абароны

Які механізм могуць задзейнічаць.

18 дзяржаваў-чальцоў Еўрапейскага Звязу 30 ліпеня звярнуліся з запытамі на атрыманне не менш як 127 мільярдаў еўраў у рамках абароннага фінансавага механізму SAFE. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйнай заяве Еўрапейскай камісіі.

Праграма SAFE атрымала заяўкі ад 18 краінаў ЕЗ для мадэрнізацыі сваіх узброеных сілаў на агульны памер больш за 127 млрд еўраў. Яна імкнецца прывабіць да 150 млрд еўраў і ўмацаваць калектыўную бяспеку Еўрапейскага Звязу.

Сярод зацікаўленых краінаў – Бельгія, Балгарыя, Чэхія, Эстонія, Грэцыя, Гішпанія, Францыя, Харватыя, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Вугоршчына, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія і Фінляндыя.

Еўрапейская камісія адзначыла, што праграма SAFE (Security Action for Europe) накіраваная на прывабліванне да 150 мільярдаў еўраў інвестыцый у абаронную сферу.

«Высокая цікавасць да SAFE з патэнцыйнымі абароннымі закупкамі не менш як на 127 мільярдаў еўраў дэманструе адзінства і амбіцыі ЕЗ у галіне бяспекі і абароны. Мы па-ранейшаму імкнемся падтрымліваць краіны ЕЗ у іх намаганнях ва ўмацаванні еўрапейскай бяспекі. SAFE з'яўляецца сімвалам нашай калектыўнай прыхільнасці да павышэння абароннай гатоўнасці дзеля больш бяспечнай і аб'яднанай будучыні», – падкрэсліў камісар ЕЗ у пытаннях абароны Андрус Кубілюс.

Еўракамісія дадала, што папярэдняе вызначэнне попыту дапаможа лепш планаваць фінансаванне і своечасова прывабліваць сродкі на рынках капіталу. Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада 2025 года.

27 траўня Рада ЕЗ зацвердзіла стварэнне абароннага фонду SAFE на 150 млрд еўраў для сумесных закупак ваеннай тэхнікі і ўмацавання абароназдольнасці. Украіна таксама зможа далучыцца да гэтай праграмы, якая павінна падтрымаць абаронную прамысловасць і ўзмацніць бяспеку ў Еўропе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках