Індыя дала адказ ЗША на пагрозы Трампа ўвесці мыты
2- 30.07.2025, 19:24
- 14,156
Нью-Дэлі імкнецца да заключэння ўзаемавыгаднага гандлёвага пагаднення з ЗША.
Індыйскія ўлады «ўзялі да ўвагі» заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра двухбаковы гандаль. Аднак Нью-Дэлі па-ранейшаму плануе заключыць гандлёвае пагадненне з Вашынгтонам, паведаміла прэс-служба ўраду.
«Цягам апошніх некалькіх месяцаў Індыя і ЗША вядуць перамовы аб заключэнні справядлівага, збалансаванага і ўзаемавыгаднага двухбаковага гандлёвага пагаднення. Мы па-ранейшаму адданыя гэтай мэце», – гаворыцца ў заяве.
Кабмін паабяцаў прыняць «усе неабходныя крокі для абароны нацыянальных інтарэсаў». Першапачатковае значэнне маюць абарона і спрыянне дабрабыту індыйскіх фермераў, прадпрымальнікаў і мікра, малых і сярэдніх прадпрыемстваў (ММСП), адзначылі ва ўрадзе.
Пры гэтым абвяшчэнне новых мытаў выклікае расчараванне і стварае складаную сітуацыю, заявіў ТАСС генеральны і галоўны выканальны дырэктар Федэрацыі індыйскіх экспартных арганізацый (FIEO, заснаваная Міністэрствам гандлю і прамысловасці Індыі) Аджай Сахай.
Да гэтага Трамп заявіў, што ЗША з 1 жніўня ўвядуць супраць Індыі мыту памерам 25%. Акрамя таго, Нью-Дэлі пагражае штраф за тое, што краіна набывае ў Расеі ваенную тэхніку і энэрганосьбіты. «Гэта недапушчальна», заявіў рэспубліканец.
Паводле ягоных словаў, хоць Індыя з'яўляецца «сяброўкай» ЗША, за апошнія гады справавыя стасункі з ёй развіваліся не вельмі добра праз занадта высокія тарыфы, а таксама «самыя складаныя і непрыемныя гандлёвыя бар'еры сярод усіх краінаў».