29 снежня 2025, панядзелак, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нараджэнец Беларусі памёр у ЗША пасля выпрабавання на цягавітасць

10
Нараджэнец Беларусі памёр у ЗША пасля выпрабавання на цягавітасць
СЛАВА ЛЕЙКІНД

Слава Лейкінд быў топ-мэнэджарам банка ў Нью-Ёрку.

Нараджэнец Беларусі Слава Лейкінд памёр у ЗША пасля ўдзелу ў экстрэмальным спартовым выпрабаванні на цягавітасць, паведамляе New York Post.

43-гадовы мужчына ўдзельнічаў у марафоне 29029 Everesting, які праходзіў 26–29 чэрвеня на гары Сноў-Кінг у штаце Ваёмінг. Сутнасць выпрабавання – за 36 гадзінаў трэба падняцца на гару столькі разоў, каб агульная вышыня пад’ёмаў склала 29029 футаў – гэта вышыня Эверэста. Для гэтага трэба было зрабіць 19 пад’ёмаў.

Слава Лейкінд пачаў выпрабаванне раніцай на другі дзень, але праз 5,5 гадзінаў і 6 цыклаў пад’ёму і спуску адчуў сябе вельмі блага. Яго эвакуявалі гелікаптэрам у медцэнтр у Айдаха-Фолс, дзе ён памёр праз 5 дзён – 2 ліпеня.

Слава Лейкінд нарадзіўся ў Менску ў 1982 годзе, у 1988-м з сям'ёй пераехаў у ЗША. Там ён скончыў школу ў Мінеапалісе, а пазней – бізнэс-школу ў Мічыгане. Працаваў у фінансавай сферы, быў топ-мэнэджарам інвестыцыйнай кампаніі ў Нью-Ёрку. Жыў у Канэктыкуце з жонкай і трыма дзецьмі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках