9 снежня 2025, aўторак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні тысячаў беларусаў: Каго закране новы транспартны збор

16
Сотні тысячаў беларусаў: Каго закране новы транспартны збор

Уладальнікі прэміяльных машынаў сёлета заплацяць 10-разовы падатак.

Павышаны транспартны збор закране сотні тысячаў аўтаўладальнікаў. Дакладную колькасць назваў прадстаўнік МПЗ Андрэй Кавалеўскі на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы.

Новы падатак пачаў дзейнічаць са студзеня 2024 года. Гэта значыць, аўтааматары будуць плаціць яго ўпершыню.

«Паводле папярэдніх ацэнак, тое, што, як я казаў сёння, ідзе разлік, гэта будзе блізу 500000 аўтамабіляў», – заявіў Кавалеўскі.

Апавяшчэнні пра маёмасныя зборы, у тым ліку транспартныя, беларусы пачнуць атрымліваць ужо ў жніўні. Гэта прадоўжыцца да 1 кастрычніка.

Апошні тэрмін выплаты – не пазней за 17 лістапада 2025 года.

Дзесяціразовы падатак распаўсюджваецца на люксавыя маркі, такія як Ferrari, Lamborghini, Aston Martin, Bentley. Аўтамабілі прасцейшыя, напрыклад Mercedes, Audi, BMW, Lexus, там таксама ёсць, але толькі некаторыя іх мадэлі.

Другая важная ўмова – машына павінна быць не старэйшай за тры гады з моманту выпуску.

«Таму гэтым аўтаўладальнікам сапраўды давядзецца плаціць транспартны падатак, павялічаны ў 10 разоў. Але гэта абсалютна невялікая колькасць», – сказаў прадстаўнік МПЗ.

Падатак ужо змянілі

З 2026 года новы падатак пачне дзейнічаць з карэктаваннямі.

Цяпер для кожнай маркі ўстаноўлены дапушчальны ўзрост, а ў некаторых выпадках – і асобных мадэляў.

Так, дарагія аўто будуць абкладацца падаткам, пакуль з моманту выпуску не пройдзе 10 гадоў, а тыя, што таннейшыя, – толькі 3–5 гадоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках