УСУ ліквідавалі палкоўніка РФ, які паўтарыў памылку бацькі
12- 31.07.2025, 8:51
- 16,420
Фота: Диалог.иа
Ён камандаваў наступам расейскіх войскаў на Вялікабурлуцкім кірунку.
Вайна, распачатая Уладзімірам Пуціным, абнуляе дынастыі расейскіх афіцэраў: сямейству Лебедзевых варта «падзякаваць» крамлёўскаму дыктатару за ліквідацыю бацькі і сына.
30 ліпеня ў Расеі пацвердзілі ліквідацыю на фронце ва Украіне камандзіра 83-га мотастралковага палка 69-й мотастралковай дывізіі, палкоўніка Міхаіла Лебедзева.

Фота: Диалог.иа
Як паведамілі ў Telegram-канале Astra, пра тое што палкоўнік, які кіраваў наступам расейскіх войскаў на Вялікабурлуцкім кірунку, пераведзены ў ранг «200-га», расказала дэпутатка Кастрамской абласной думы Вольга Дробышава.
У Расеі з Лебедзева актыўна «лепяць» героя і ўжо выкапалі яму на Алеі герояў, якая пратрымаецца да наступнай паводкі, звыклай як для Масквы, так і для Санкт-Пецярбурга.
У публікацыі сцвярджаецца, што ў студзені 2025 года УСУ таксама ліквідавалі бацьку Міхаіла Віктара Лебедзева, таксама афіцэра войска РФ.