У Беларусі з'явіцца новая папуляцыя зуброў
1- 31.07.2025, 12:16
- 3,544
Гэтыя жывёліны з'явяцца і на ўсходзе краіны.
У Беларусі працягваюць рассяляць зуброў. Цяпер іх будуць разводзіць і на ўсходзе краіны.
Улады тлумачаць гэты выбар экалагічнымі і прыроднымі ўмовамі рэгіёну, піша БелТА.
Буйныя папуляцыі ўжо сфармаваліся ў Белавежскай і Асіповіцкай пушчах – там жывуць па 700 і больш асобін. Цяпер жывёл заселяць на тэрыторыю Чэрыкаўскага лясгаса. Новая папуляцыя ствараецца не выпадкова менавіта ў гэтым раёне.
Тут шмат закінутых зямель, якія пацярпелі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэтыя тэрыторыі зарастаюць пустазеллем, і зубры дапамогуць аднавіць экабаланс.