Расейскага тэлевядоўцу выгналі з самалёта за п'яны дэбош
25- 31.07.2025, 12:33
- 16,116
Ён павінен быў ляцець з Калінінграда ў Маскву.
Папулярны расейскі тэлевядоўца Дзмітрый Хрусталёў зладзіў п'яны дэбош на борце самалёта авіякампаніі «Расея». Усё адбылося ў Расеі, калі комік заняў сваё месца ў самалёце, які павінен быў ляцець з Калінінграда ў Маскву, піша «Главред».
Як пішуць расейскія СМІ, пасажыры адзначаюць, што тэлевядоўца ўжо быў нападпітку, і прадбачліва сказалі пра гэта бортправаднікам.
Высветлілася, што яшчэ перад пасадкай на рэйс на Хрусталёва паскардзіліся пасажыры з дзецьмі — ён гучна выказваў незадаволенасць перад стойкай рэгістрацыі. Затым ён хісткай хадой прайшоў у салон, а калі бортправадніцы папрасілі ў яго пасадачны талон, то пачулі лаянку.
«Ты, дурніца, добра падумала? Правядзі, халера, мяне да крэсла», — у вельмі грубай форме выказаў свае прэтэнзіі Хрусталёў, нягледзячы на тое, што побач былі іншыя пасажыры і маленькія дзеці.
Месца ў хамаватага гумарыста было ў бізнэс-класе - 1А. Сцюардэса тут жа адправілася да камандзіра экіпажа, каб паведаміць пра інцыдэнт. У гэты момант Хрусталёў дайшоў да зоны бізнэс і сеў у крэсла 1 F.
У выніку супакойвалі буйнага пасажыра ўжо супрацоўнікі паліцыі, якія прыбылі на сігнал экіпажа. Праваахоўнікі прынялі пастанову зняць Хрусталёва з рэйса і неўзабаве ўжо перадалі яго супрацоўнікам службы бяспекі ў аэрапорце. Затым крэсла, дзе сядзеў шоўмэн, агледзелі і борт паляцеў у Маскву, але ўжо без вядоўцы.
Прадстаўніца МУС пацвердзіла, што гумарыста высадзілі. Паводле ейных слоў, Хрусталёў парушаў грамадскі парадак і на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол.