18 снежня 2025, Чацвер, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад заваламі дома ў Кіеве апынулася цэлая сям'я

5
Пад заваламі дома ў Кіеве апынулася цэлая сям'я

Жыхарка дома цудам выжыла і чакае, пакуль ратавальнікі дастануць унукаў і дзяцей.

У Святошынскім раёне Кіева, дзе ў выніку начнога нападу ПС РФ абрынуўся цэлы пад'езд шматкватэрнага дома, працягваюць шукаць людзей пад заваламі.

На месцы трагедыі пенсіянерка чакае, пакуль ратавальнікі знойдуць яе сям'ю. Пад рэшткамі таго, што некалі было яе кватэрай, застаюцца чацвёра родных жанчыны, перадае “ТСН”.

«Унуку 22, другому - 18,сыну -43, а нявестцы 47. Зусім дарослыя яны дзеці. Мы ў кватэры былі ўсе,- плача жанчына.

Тым часам разбор завалаў працягваецца. Паводле інфармацыі МУС, паводле стану на 15:30 вядома ўжо пра дзевяць загінуўлых кіяўлянаў.

Да разбору завалаў шматпавярховіка прыцягнута больш за 1200 ратавальнікаў і паліцэйскіх. Да разбораў завалаў шматпавярховікаў прыцягнутыя больш за 1200 ратавальнікаў і паліцэйскіх. Супрацоўнікі ДСНС ужо разабралі каля 500 тон будаўнічых канструкцый, прыбралі 36 знішчаных транспартных сродкаў. Да пошуку людзей пад заваламі прыцягнулі чатыры кіналагічныя групы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках