19 снежня 2025, Пятніца, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанцы з рэштай трапілася незвычайная манета

9
Мянчанцы з рэштай трапілася незвычайная манета

Яна каштуе нашмат даражэй за наміналы.

Часам ёсць сэнс больш уважліва прыгледзецца да рэшты, якую вы атрымліваеце. Мянчанка Марына расказала Myfin, што падчас водпуску ў Ніцы купляла круасан і атрымала ад гандляра нязвыклую манету.

Здымак: Myfin.by

На Ebay манета каштуе 5,69 долара, але з улікам дастаўкі (ад 7,95 долара) выходзіць 13,65 долара — гэта каля 40 рублёў.

Колькі можна зарабіць на такой манеце? З гэтым пытаннем партал звярнуўся да нумізмата і вось які адказ атрымаў:

— Гэта памятная манета Paris 2024 2 euro, такіх выпусцілі цэлую серыю, прысвечаную Алімпіядзе ў Парыжы 2024 года

Манета з выявай Эйфелевай вежы самая папулярная, і яна флагманская, такіх выпусцілі больш за ўсё. Усюды розны паказаны тыраж, але, я так разумею, іх больш за мільён - іх выпускалі і ў наборах, і асобна. Гэта першая прычына, якая ўплывае на кошт манеты ў бок яе змяншэння. Яе кошт на рынку ў стане UNC (не была ў звароце) - 6-9 даляраў. У такім стане, як у мянчанкі, манету можна ацаніць у 4-5 даляраў. Але будзе складана яе рэалізаваць, бо падобных вельмі шмат на рынку, - сказаў эксперт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках