Лукашэнка раскрыў, як Беларусь унікла сутыкнення з NATO
35- 31.07.2025, 20:36
- 14,838
Дыктатар заявіў, што без РФ ягоны рэжым ужо стаяў бы «лоб у лоб» з Паўночнаатлантычным альянсам.
Расея нібыта дапамагла гарантаваць бяспеку Беларусі ад Паўночнаатлантычнага альянсу, заявіў дыктатар Аляксандр Лукашэнка.
«Калі б Расея ў гэты складаны час не падставіла нам плячо, пачынаючы ад звычайных узбраенняў і ядзернага ўзбраення, вельмі складана ўявіць, што было б сёння. Напэўна, мы ўжо лоб у лоб стаялі б на захадзе з блокам NATO», – сказаў ён.
Паводле словаў узурпатара, стасункі з Расеяй цяпер на вельмі высокім уздыме і прайшлі праверку на трываласць. «Звяз, які мы пабудавалі з Расеяй, – гэта не проста прыгожы фасад, а рэальна працоўны механізм», – сцвярджае Лукашэнка.
Дыктатар зазначыў, што за чатыры гады Беларусь, «знаходзячыся на адным з самых небяспечных разломаў глабальнага супрацьстаяння», «змагла захаваць галоўнае – мірнае неба над галавой».