Пуцін падпісаў закон аб новых умовах пазбаўлення набытага грамадзянства
10- 31.07.2025, 21:09
- 8,536
За што цяпер можна страціць пашпарт РФ?
У Расеі будуць пазбаўляць набытага грамадзянства за забойства, згвалтаванне дзяцей, прапаганду тэрарызму і супрацоўніцтва з іншымі краінамі супраць бяспекі Расеі. Закон падпісаў кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін, дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававых актаў.
Сярод іншых злачынстваў, за якія будуць пазбаўляць расейскага грамадзянства, – здзяйсненне групавога згвалтавання, арганізацыя і ўцягванне няпоўнагадовых у заняцці прастытуцыяй, публічныя заклікі да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці, неправамоцнае ўздзеянне на крытычную інфармацыйную інфраструктуру Расеі,
прапаганда ці дэманстрацыя нацысцкай атрыбутыкі ці сімволікі і інш.
Законапраект аб пашырэнні спісу падставаў для пазбаўлення набытага расейскага грамадзянства Дзярждума прыняла ў першым чытанні ў чэрвені.