18 снежня 2025, Чацвер, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку пачалі хаваць ад людзей праз дрэнны стан здароўя?

30
Лукашэнку пачалі хаваць ад людзей праз дрэнны стан здароўя?

Дыктатар саступіць у гонцы на лафетах.

Аляксандра Лукашэнку на нарадзе 31 ліпеня 2025 года здымалі выключна з адлегласці на некалькі метраў, піша «План Б».

Дыктатар, відавочна, моцна перажывае за свой вонкавы выгляд. Інакш як растлумачыць, што ўсе фатаграфіі падчас чарговай нарады зробленыя з такой адлегласці?

У Палацы Незалежнасці 31 ліпеня Лукашэнка правёў нараду з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі. Дыпламатаў пасадзілі за, відавочна, самы доўгі стол у краіне, на чале якога сядзеў Лукашэнка. Пры гэтым на ўсіх афіцыйных фотаздымках ён зняты з супрацьлеглага канца стала – каб народ не разглядзеў, наколькі дрэнна ён выглядае.

«Вядома, гэта не максімальная адлегласць. Можна было фатографаў папрасіць здымаць прысутных у зале з газона каля Палаца – каб ужо напэўна.

Але, кіраўнікі постсавецкай эпохі, якія назіралі за бясконцай гонкай на лафетах, не бачаць, як недарэчна выглядаюць з боку... у гэтай гонцы яшчэ ніводзін дыктатар не перамог», — адзначаюць аўтары выдання.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках