У Віцебску работнікам выпадкова далі занадта вялікі заробак
3- 1.08.2025, 10:49
- 12,364
Наймальнік хацеў яго забраць, але не меў рацыі.
У Віцебску работнікам заплацілі занадта вялікі заробак, а потым чатыры месяцы вылічвалі ў іх грошы. Яны паскардзіліся ў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы - вось чым усё скончылася.
У двух работнікаў утрымалі частку заробку за лістапад, снежань 2024 года, а таксама за студзень і люты 2025 года. Працадаўца такім чынам надумаў кампенсаваць пераплату за кастрычнік 2024-га года.
Але, як устанавіла абласная ўправа Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, гэта парушае Працоўны кодэкс. Паводле закону вярнуць залішне выплачаны заробак можна толькі ў выпадку падліковай памылкі.
«Нядбайнасць бухгалтара пры фармаванні дакументаў, звязаных з налічэннем і выплатай заробку, не з'яўляецца падліковай памылкай», — адзначылі спецыялісты дэпартамента.
Двум работнікам вярнулі больш за 2700 рублёў, вінаватую асобу аштрафавалі.