СМІ: Дрон, які заляцеў у Літву з Беларусі, знойдзены
5- 1.08.2025, 12:42
- 10,428
Яго знайшлі за 40 кіламетраў ад Коўна.
Дрон, які заляцеў з Беларусі ў Літву раніцай 28 ліпеня, нарэшце знойдзены на тэрыторыі краіны, паведамляе агенцтва BNS.
Дрон знайшлі на палігоне Гайжунай, размешчаным у Ёнаўскім раёне. Гэта за 40 км ад Коўна. Інфармацыю ў пятніцу, 1 жніўня, агенцтву BNS пацвердзіла міністр абароны Давіле Шакалене.
Нагадаем, 28 ліпеня паліцыя Літвы паведаміла пра неўстаноўлены тып беспілотнага лятальнага апарата, які заляцеў у Літву з Беларусі. Са звестак Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі (НЦУК), дрон быў заўважаны на вышыні каля 200 метраў, апошні раз яго бачылі недалёка ад Вільні.
Паліцыя задзейнічала ўсе сілы, дрон шукалі пяць дзён.
