Продажы піва ў Нямеччыне ўпалі да новага мінімуму
11- 1.08.2025, 16:48
- 4,202
Нямецкія півавары б'юць трывогу.
У першай палове 2025 года нямецкія бровары прадалі 3,9 млрд. літраў алкагольнага піва ўнутры краіны і за мяжой. Гэта самы нізкі паказчык, зафіксаваны з моманту пачатку вядзення статыстыкі ў 1993 годзе, паведамляе dpa.
Людзі ў Нямеччыне п'юць менш піва, чым калі-небудзь раней: у першай палове 2025 года нямецкія бровары прадалі 3,9 млрд. літраў алкагольнага піва на ўнутраным і знешнім рынках. Гэта самы нізкі паказчык, зафіксаваны з моманту пачатку вядзення статыстыкі ў 1993 годзе.
Гэта на 6,3% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміла ў пятніцу Федэральная статыстычная ўправа.
Падобнае падзенне назіралася толькі ў першыя месяцы пандэміі каранавіруса ў 2020 годзе і зноў у другой палове 2023 года.
Упершыню за шэсць месяцаў аб'ём продажаў піва ўпаў ніжэй за адзнаку 4 млрд. літраў.
Унутраныя продажы, якія ўсё яшчэ складаюць крыху менш за 82% ад агульнага аб'ёму, упалі на 6, 1%, тады як экспарт скараціўся яшчэ больш рэзка - на 7, 1%.
Нямецкая асацыяцыя півавараў тлумачыць падзенне не толькі дэмаграфічнымі зменамі, але і шырэйшымі эканамічнымі выклікамі.
Выканаўчы дырэктар асацыяцыі Хольгер Айхеле сказаў: “Кепскі спажывецкі клімат моцна б'е па броварах, гэтак жа, як па рэстарацыйным і раздробным сектарах».
Айхеле таксама папярэдзіў, што новае тарыфнае пагадненне ЕЗ з ЗША можа яшчэ больш узмацніць ціск на экспарцёраў.