Сібіга: Мэта Украіны - завяршыць вайну з Расеяй сёлета
7- 1.08.2025, 16:59
- 2,088
Масква ж пакуль толькі імітуе мірныя перамовы.
Украіна хоча завяршыць вайну з Расеяй у гэтым годзе. Але Масква пакуль толькі імітуе мірныя перамовы.
Як перадае РБК-Украіна, пра гэта у інтэрв'ю Yle заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.
Кіраўнік МЗС падтрымаў абяцанне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўвесці супраць Расеі і краін, якія з ёю гандлююць, жорсткія абмежаванні ўжо ў набліжэйшыя дні.
Сібіга мяркуе, што Трамп - адзіны, каго баіцца расейскі дыктатар Пуцін. Разам з гэтым, паводле яго слоў, новыя санкцыі супраць Расеі набліжаюць свет.
Таксама міністр адзначыў, што зараз усе краіны ў свеце сочаць, ці выканае амерыканскі лідар свае абяцанні.
- Санкцыі павінны быць разбуральнымі для расейскай эканомікі. Яны павінны перашкодзіць Расеі падсілкоўваць сваю ваенную машыну і гандляваць з трэцімі краінамі, - сказаў ён.
Сібіга адзначыў, што дасягнуць міру сёлета застаецца мэтай для Украіны, хаця Расея імітуе мірныя перамовы, каб выйграць час і акупаваць новыя тэрыторыі. Разам з гэтым завяршэнне вайны - патрэбна не толькі Украіне.
- Цяпер Украіна з'яўляецца гарантам бяспекі. Тое, як завершыцца вайна, паўплывае на бяспеку і Еўропы, і іншых рэгіёнаў. Гэта трэба разумець, і мы павінны сумеснымі намаганнямі прымусіць Расею да міру, - дадаў ён.