18 снежня 2025, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджанскі СМІ напісаў пра Кёнігсбэрг і Арынбор.

7
Азербайджанскі СМІ напісаў пра Кёнігсбэрг і Арынбор.

Рэдакцыя заявіла, што будзе выкарыстоўваць гістарычныя тапонімы.

Азербайджанскае СМІ Minval Politika у Telegram стала ўжываць тапонімы “Кенігзберг” і “Арынбор” пасля скандалу праз артыкул расейскага прапагандысцкага інфармагенцтва ТАСС, якое выкарыстоўвала тапонім “Сцепанакерт” заміж “Ханкендзі”.

Паведамленні "Расея размясціла ў Кенігзбергу С-400 і ўдарныя сістэмы" і "У расейскім Арынборы (цяпер Арэнбург) сяброўскія вячоркі ў кафэ скончыліся крывавым фуршэтам" выклікала негатыўную рэакцыю ў расейцаў.

"Рэдакцыя будзе выкарыстоўваць гістарычныя тапонімы Расейскай Федэрацыі да таго часу, пакуль у Маскве не засвояць: ніякага "Сцепанакерта" і "Нагорнага Карабаха" не існуе", — заявілі ў выданні.

Напярэдадні МЗС Азербайджана заклікала ТАСС выбачыцца тое, што ў артыкуле пра знос помніка мастаку-марыністу Івану Айвазоўскаму ў горадзе Ханкенды быў загаловак “У Сцепанакерце знеслі помнік Айвазоўскаму”.

Назву "Сцепанакерт" выкарыстоўвалі, калі існавала непрызнаная Нагорна-Карабахская рэспубліка - да пачатку мінулага года. Неўзабаве ТАСС адрэдагаваў гэты артыкул.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у кастрычніку 2023 года афіцыйна прызнаў Нагорны Карабах тэрыторыяй Азербайджана. Перад гэтым прэзідэнт НКР Самвел Шахраманян падпісаў указ аб спыненні яе існавання - з 1 студзеня 2024 года.

У 1920 годзе на частцы тэрыторыі цяперашняга Казахстана была ўтвораная Кыргызская АССР, у склад якой увайшла Арэнбургская губерня. Цэнтрам Кыргызскай АССР стаў Арэнбург (у казахскай транскрыпцыі "Арынбор"). У 1925-м аўтаномію перайменавалі ў Казакскую АССР, а Арэнбургскую губерню вывелі з яе складу, падпарадкаваўшы непасрэдна РСФСР.

Каралевец, або Кенігзберг - адміністрацыйны цэнтр нямецкай правінцыі Усходняя Прусія з 1773 па 1945 год. Па заканчэнні Другой святовай вайны перададзены пад юрысдыкцыю Савецкага Саюза. Перайменаваны ў Калінінград у 1946 годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках