Кіраўнікі МЗС Польшчы і Украіны правялі сустрэчу
- 1.08.2025, 19:17
- 1,018
Абмеркавалі вайсковую дапамогу Варшавы Кіеву і санкцыі супраць Расеі.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў Хабеліне прыняў дэлегацыю Украіны на чале з міністрам замежных спраў Андрэем Сібігам.
Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных справаў Польшчы.
У МЗС Польшчы заявілі, што "сустрэча пацвярджае трываласць польска-ўкраінскіх стасункаў, а навакольнае прырода спрыяе шчырым перамовам ў сумесным супрацьдзеянні расейскай агрэсіі і імперыялізму".
Міністры абмеркавалі пакеты вайсковай дапамогі Польшчы Украіне і санкцыі ЕЗ супраць Расеі, прагрэс у пошуку і эксгумацыі ахвяр Валынскай трагедыі і якасць польскай адукацыі ва Украіне.
Сібіга расказаў, што сканцэнтраваўся з польскім калегам на развіцці міжурадавага ўзаемадзеяння, асноўная тэма якога нарошчванне абарончага патэнцыялу, стварэнне сумесных вытворчасцей, інвестыцыі ва ўкраінскую абаронную прамысловасць.
“Мы гаварылі пра тое, як эфектыўна скарыстацца створанымі механізмамі ў межах ЕЗ і NATO. Найперш інструментам SAFE і рашэннем саміту NATO ў Гаазе аб магчымасці выкарыстання 5% на абарону дзеля ўмацавання Украіны», - сказаў кіраўнік украінскага МЗС.
Таксама Сібіга адзначыў, што ўкраінска-польскае добрасуседства - аснова сілы Еўропы, а адзінства пераадолее цяперашні расейскі тэрор.
Міністр таксама адзначыў, што сёння ва Украіне дзень жалобы па ахвярах чарговага расейскага ўдару па Кіеве, у выніку якога загінуў 31 чалавек, сярод іх пяцёра дзяцей.
“Расейскія забойцы мусяць быць пакараныя. Жыццё павінна перамагчы. І мы здольныя спыніць Расею і аднавіць справядлівы мір. Але толькі дзякуючы адзінству і сіле. Украінска-польскае добрасуседства з'яўляецца асновай сілы Еўропы”, - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Сібіга запэўніў, што Украіна высока цэніць усебаковую падтрымку Польшчы, асабліва абарончую і гуманітарную, падзякаваў за 46 пакетаў вайсковай дапамогі і падрыхтоўку 47-га пакета.
“Польшча - асноўны лагістычны вузел, праз які паступае большасць дапамогі. Так павінна заставацца, бо гэта ў інтарэсах не толькі Ўкраіны, але і Польшчы, і ўсёй Еўропы. Павелічэнне гэтай падтрымкі крытычна важнае цяпер”, - падкрэсліў міністр.