Камала Харыс: Я не хачу вяртацца ў палітычную сістэму ЗША
4- 1.08.2025, 19:43
- 4,380
Былая віцэ-прэзідэнтка ЗША адмовілася балатавацца на выбарах губернатара Каліфорніі.
Былая віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс заявіла, што не плануе вяртацца ў “зламаную” сістэму амерыканскай палітыкі.
“Я заўсёды верыла, што, якой бы далікатнай ні была наша дэмакратыя, нашыя інстытуты будуць дастаткова моцныя, каб абараняць асноўныя прынцыпы. І зараз я думаю, што яны не настолькі моцныя, як павінны быць. І пакуль я не хачу вяртацца ў гэтую сістэму”, - сказала яна ў эфіры The Late Show Стывена Калбера (цытата паводле The Guardian).
Харыс раней адмовілася балатавацца на выбарах губернатара Каліфорніі, на якіх яна была па апытанцы галоўнай прэтэндэнткай на перамогу. Палітык паведаміла, што мае намер актыўна дапамагаць "выбраным дэмакратам ва ўсёй краіне".
У красавіку The New York Times пісала пра планы Харыс вылучыцца на пасаду губернатара Каліфорніі ў 2026 годзе. Тады, паводле звестак выдання, яна паведаміла хаўруснікам, што паспяховая кампанія на выбарах кіраўніка штата забяспечыць ёй моцныя пазіцыі дзеля барацьбы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і абароны прыярытэтаў яе партыі. Харыс заявіла калегам, што нежадае зноў вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта краіны ў 2028 годзе.
Харыс стала кандыдаткай у прэзідэнты на апошніх прэзідэнцкіх выбарах у ЗША менш чым за сто дзён да дня галасавання, калі зняў сваю кандыдатуру Джо Байдэн,бо так пастанавіў праз правальныя дэбаты з Трампам і абмеркаванне стану ягонага здароўя. Былую віцэ-прэзідэнтку падтрымалі 226 выбаршчыкаў (для перамогі неабходна 270), а Дональд Трампа - 312.