18 снежня 2025, Чацвер, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну не спадабаўся каментар Лукашэнкі пра РФ у Часівым Яры

28
Пуціну не спадабаўся каментар Лукашэнкі пра РФ у Часівым Яры

Відэафакт.

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што Украіна павінна прасіць у дыктатара Расеі Уладзіміра Пуціна сесці за стол перамоваў. Пра гэта ён заявіў 1 жніўня падчас сустрэчы з Пуціным у Карэліі (РФ), відэа апублікаваў сайт Крамля.

Лукашэнка пракаментаваў падзеі на ўкраінскім фронце, падкрэсліўшы, што ён «цалкам у тэме» датычна іх ходу. Сярод іншага ён заявіў, што яму вядома пра сітуацыю ў Часівым Яры ў Данецкай вобласці, дзе амаль не засталося ацалелых будынкаў і пра нібыта захоп якога раней гаварыў Пуцін (у РНБА аспрэчылі інфармацыю пра кантроль РФ над Часівым Ярам).

«Украіна сёння хутка павінна прасіць яго [Пуціна]: Уладзімір Уладзіміравіч, давайце сядзем за стол перамоваў, давайце дамовімся. Інакш праз некалькі там месяц-паўтара-два – не ведаю, там увогуле нават абаронных збудаванняў не застанецца. Расейцы гэта ўсё паціху адгрызуць, захопяць і пойдуць далей, адваююць», – заявіў ён.

«Вернуць», – выправіў яго Пуцін.

«Ну, вернуць, так», – нервова засмяяўся Лукашэнка ў адказ на «заўвагі» кіраўніка Крамля датычна акупацыі ўкраінскіх тэрыторый.

«Гэта – наша», – дадаў Пуцін.

«Таму трэба дамаўляцца. Калі яны [украінцы] хочуць гэтага, яны будуць да гэтага бегчы», – падсумаваў Лукашэнка.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках