Сёння – міжнародны дзень піва
7- 1.08.2025, 20:42
- 3,458
Піва – адзін з найбольш папулярных алкагольных напояў у свеце.
Сёння, 1 жніўня, свет адзначае Міжнародны дзень піва. Гэтая дата заўсёды выпадае на першую пятніцу жніўня, каб супасці з цёплай часінай года і ўнікнуць іншых «піўных» святаў.
Ідэя нарадзілася ў амерыканца Джэсі Аўшаломава, уладальніка невялікага бара. Упершыню свята прайшло ў 2007 годзе і спачатку мела фіксаваную дату – 5 жніўня. Але з 2012 года яго зрабілі больш гнуткім – цяпер яно «пераязджае» кожны год.
Галоўныя задачы свята простыя і зразумелыя: пабыць з сябрамі, ацаніць працу півавараў і бармэнаў, а таксама адчуць адзінства з людзьмі па ўсім свеце.
У гэты дзень прынята дзяліцца півам, каштаваць гатункі з розных краінаў, ладзіць дэгустацыі і гуляць у традыцыйныя гульні кшталту піва-понгу. А ў барах і пабах – «шчаслівая гадзіна» можа доўжыцца да самага закрыцця.