18 снежня 2025, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX запусціла ракету на МКС з чатырма астранаўтамі ў рамках місіі Crew-11

3
SpaceX запусціла ракету на МКС з чатырма астранаўтамі ў рамках місіі Crew-11

Відэа.

Кампанія SpaceX у чацвер, 1 жніўня, паспяхова выправіла чатырох астранаўтаў да Міжнароднай касмічнай станцыі ў рамках місіі Crew-11.

Запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 адбыўся ў 18:47 паводле менскага часу, і кампанія таксама апублікавала відэа гэтага моманту.

Як адзначае AP, на борце знаходзяцца два астранаўты NASA – Зэн Кардман і Майк Фінке, астранаўт Кімі Юі з японскага агенцтва JAXA і расейскі касманаўт Алег Платонаў.

Яны будуць знаходзіцца на МКС блізу шасці месяцаў. Crew-11 заменіць каманду місіі Crew-10, якая прыбыла на станцыю ў сакавіку.

Калі ўсё пойдзе згодна з планам, капсула Endeavour павінна стыкавацца з МКС у суботу, 2 жніўня, а 10-й паводле менскага часу.

Запуск місіі быў адкладзены на суткі праз непагадзь на касмадроме ў Флорыдзе.

7 лютага стала вядома, што Міжнародная касмічная станцыя (МКС), якая з лістапада 2000 года забяспечвае сталую прысутнасць чалавека ў космасе, набліжаецца да заканчэння сваёй місіі.

У 2030 годзе NASA плануе звесці МКС з арбіты, дазволіўшы ёй згарэць у атмасферы Зямлі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках